Як у чыстым полі вішня зацвіла
Маладое дрэўца, кволая была
Захацеў забраць ты ў сад яе з сабой
Больш не дась табе вішня кветкі ні адной
Бачу, мяне хочаш прыручыць
Хочаш далучыць да сваёй волі
Толькі скажы, як мне далей быць
Як выпрастаць крылы птушцы ў няволі?
Ты не рві травы (гэта косы мае)
Не тапчы расы (гэта слёзы мае)
Я прыйду да цябе, я прыйду да цябе
У дзяўчыну, што па павер'ям жыве
І хай пярун тады лясне, разыйдуцца горы
У той самы час я прыйду да цябе
І хай год і хай цэлая вечнасць міне
Без свабоды сваёй вішня не зацвіце
Бачу, мяне хочаш прыручыць
Хочаш далучыць да сваёй волі
Толькі скажы, як мне далей быць
Ты не рві травы (гэта косы мае)
Не тапчы расы (гэта слёзы мае)
Я прыйду да цябе, я прыйду да цябе