Мае пабітыя крылы болей не могуць
Узняць мяне да нябёс, шукай дапамогу
Маім лёгкім так цесна, дзе маё паветра?
Можа, яго забраў нехта, а можа, так трэба…
Пакліч мяне, я забяру ўсё
Толькі пакліч мяне, бо я так хачу
Адчуць сябе зараз як дома
Вось бы мне азірнуцца, а ты побач са мной
І ў вогнішчы тлее мінулы наш дзень
У ясным небе так ціха, за маёй спінай
Разгараецца першы сонечны прамень
А я так далёка-далёка хачу збегчы
А-а-а-аа, закрыю далонямі свае вочы
Апынуцца бы зараз мне дома
І ўсё сцены хаваюць сакрэты
Пакліч мяне, я забяру ўсё
Толькі пакліч мяне, бо я так хачу
Адчуць сябе зараз як дома
Пакліч мяне, я забяру ўсё
Толькі пакліч мяне, бо я так хачу
Адчуць сябе зараз як дома