Ку-ку-ку ку-ку ку-купалле
Ку-ку-ку ку-ку ку-купалле
Прыгожыя кветкі па свеце шукаеш
Любуешся імі, а потым зрываеш
Я бачу, што вынік цябе не хвалюе
Ты сцешыўся, а яе больш не існуе
А ведаеш што? (а ведаеш, што?)
Прыгажэйшую з іх ты яшчэ не знайшоў
Ты смелы, рызыкні, калі хочаш
Табе пакажу, дзе знайсці яе зможаш
А, ага, я табе пакажу, дзе знайсці яе зможаш
А, ага, я табе пакажу, я табе пакажу
Я табе пакажу, дзе знайсці яе зможаш, ага, ага
У рэчак маіх вельмі буйныя хвалі
А я для ўсіх тайна, мяне не хвалюе
І на маёй мове хай шалясцяць дрэвы
А дурні хай кажуць, што я не існую
Квітнею я толькі раз у год у начы
Адзін толькі ты мяне зможаш знайсці
Тады запылае, як вогнішча, неба
І мы ўдваіх завалодаем светам