LyricFind Logo
LyricFind Logo
Profile image icon
Lyric cover art

Snake Charmer

•

2025

Kachaju

Apple Music logo
Deezer logo
Spotify logo
Lyrics
Сцягні да глыбіні
Цінай ногі звяжы
І цягні ўсё глыбей,
Пакуль не стану тваёй

Мора, прашу,
Вымый думкі мае,
З-за якіх так хварэю
Хвалі, змыйце нуду
І саромныя мары
Майго сэрца

З вачэй хай пена цячэ,
А косці баляць,
Блытаюцца ў целе,
Ціснуць на скуру знутры,
Прымушаючы думаць,
Што ты
Кахаеш
Мяне

Бура прыйшла да мяне нечакана,
Усіх, каго любіла,
Усіх, каго кахала,
Чорным ротам
Перажоўвае ў раны
Гэта ты хацела,
Ты нажадала

Б’е ў мае ваконца,
У твар мне смяецца,
Ліжа пальцы,
Пакуль шматуе печань
Зрэнкі вялізарныя,
Гледзячы на цябе
Я кахаю цябе, мора,
Кахай жа ты мяне

Так цябе кахаю, кахаю, кахаю
Так цябе кахаю, кахаю, кахаю

Мора, прашу,
Зацягні мяне да глыбіні,
Абвяжы ногі цінай
І моцна так сцягні
Не давай мне ўздыхнуць,
Калі буду прасіць
Чайкі клічуць
Я не чую
І няма віны ў тым, што
Я хачу быць тваёй,
Быць тваімі перламі
Заслужыла жыць у самай чорнай глыбіні,
На дне
Без святла і мітусні
Толькі я і ты
Я кахаю
Цябе, мора,
Кахай мяне ты

Цяжка дыхаць,
У лёгкіх вада,
Так, як мае быць
Выдзяры язык і вушы,
Голас забяры,
Каб не спявала табе песню
Аб каханні маім
Сцягні ты глыбей да сябе
І схавай назаўжды

PUBLISHERS

Lyrics © TUNECORE INC, TuneCore Inc.

Share icon and text

Share


See A Problem With Something?

Lyrics

Other

More From This Album

Lyric cover art

Snake Charmer

2025

From This Artist